Вальтэр Порцыг (; ) — нямецкі філолаг.
Асноўныя працы ў галіне параўнальнага індаеўрапейскага мовазнаўства, старажытнагрэчаскай мовы і літаратуры. Таксама вядомы сваімі даследаваннямі старажытнаіндыйскага эпаса «Махабхарата».
У 1922—25 гадах выкладаў у Лейпцыгскім універсітэце. Прафесар універсітэтаў Берна, Ены (з 1935), Страсбурга (1941-44) і Майнца (з 1951).
З 1935 года выдаваў часопіс «Indogermanisches Jahrbuch».
Працы Das Schlangenopfer, Lpz., 1924; Aischylos, die attische Tragodie, Lpz., 1926; Die Namen fur Satzinhalte in Griechischen und im Indogermanischen, В., 1942; Das Wunder der Sprache. Ergebnisse, Probleme und Methoden der modernen Sprachwissenschaft, 1950. Das Wunder der Sprache, 3 Aufl., Bern, 1962; Die Gliederung des Indogermanischen Sprachgebiets, Hdlb., 1954; у рускім перакладзе — Членение индоевропейской языковой области, М., 1964.
Крыніцы
Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Памерлі ў Майнцы