Хайруніса Гюль (, дзявочае прозвішча — Аз’юрт (); ) — жонка і стрыечная сястра экс-прэзідэнта і экс-прэм’ера Турцыі Абдулы Гюля, адзінаццатая першая лэдзі Турцыі у 2007—2014 гадах.
Біяграфія Нарадзілася ў Стамбуле, у раёне Бешыкташ, 20 жніўня 1980 года ва ўзросце 15 гадоў выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Абдулу Гюля, будучага прэзідэнта Турцыі.
7 кастрычніка 2010 года спадарыня Гюль стала першай першая лэдзі, якая выступіла на Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Яе выступленне тычылася праблем дзяцей і жанчын з абмежаванымі магчымасцямі.
Гюль таксама публічна выказвалася супраць прымусу маладых жанчын у ісламскіх краінах насіць хіджаб, у выпадку калі яны самі не могуць яго выбраць.
Праз сем гадоў, 28 жніўня 2014 года, Гюль пакінула сваю пасаду першай лэдзі, калі прэзідэнтам стаў Рэджэп Таіп Эрдаган. Пасля гэтага яна публічна адказала на крытыку ў адрас свайго мужа, заявіўшы, што пачне «сапраўдную інтыфаду».
Асабістае жыццё У Гюль два сыны, Ахмед Мунір і Мехмед Эмрэ, і адна дачка Кюбра.
Крыніцы