Гета ў Валынцах (лета 1941 — 22 лютага 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна падчас Халакосту.
Гісторыя Значную частку насельніцтва мястэчка Валынцы перад вайной складалі габрэі — 38 дамоўА. Шульман. Передайте привет Волынцам .
Да пачатку вайны ў Валынцах жылі і габрэі з Германіі. У свой час яны беглі ў Польшчу, а пасля 17 верасня 1939 года — у БССРА. Шульман. Камни из фундамента А. Шульман. На качелях времени .
Польскія ўцекачы 1939 года, якія былі ў Валынцах, распавядалі пра жахі нямецкай акупацыі. Аднак эвакуявацца захацелі і здолелі нямногія. А частка з тых, хто рызыкнуў выйсці ў далёкую дарогу на ўсход, неўзабаве быў расстраляны немцамі з самалётаў альбо быў вымушаны вярнуцца.
12 (10) ліпеня 1941 года нямецкія войскі занялі Валынцы. Акупацыя доўжылася тры гады — да 12 ліпеня 1944 года.
Валынцы дзяліліся ракой Дрыса, прытокам Заходняй Дзвіны, на дзве няроўныя часткі. Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, адвёўшы пад яго маленькую частку мястэчка — некалькі невялікіх вуліц за Дрысай. Усіх габрэяў сагналі туды. Гета абгарадзілі калючым дротам. Выходзіць без дазволу габрэям забаранялася, але дбайную ахову акупанты не выстаўлялі, таму што мала хто адважваўся бегчы.
Вязняў ганялі на цяжкія прымусовыя працы ў суседнюю вёску Прудзінкі, у тым ліку нарыхтоўваць дровы і расчышчаць дарогі.
Каля 130 (84Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 3719, опись 1, дело 7, листы 9-10;) чалавек забілі 22 лютага 1942 года каля вёскі Кавалеўшчына за 500 метраў ад дарогі Прудзінкі—Валынцы.
Пасля вайны ў мястэчка вярнулася некалькі яўрэйскіх сем'яў.
Памяць У 1991 годзе жыхарка Валынцоў Марыя Ягораўна Булаўская па памяці склала спіс ахвяр генацыду яўрэяў у мястэчку — каля 40 прозвішчаў, але поўнага спісу няма.
У Валынцах на брацкай магіле забітых падчас Катастрофы габрэяў быў усталяваны помнік з надпісам: «Ахвярам фашызму лютага 1942 года». У 2013 годзе на месцы старога помніка быў усталяваны новы, з надпісамі на трох мовах — беларускай, англійскай і іўрыцеА. Зимацкая. В Верхнедвинске открылся памятник жертвам еврейского гетто .
Крыніцы
Літаратура
Валынцы Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Валынцы (Верхнядзвінскі раён)