Беларускі камітэт славістаў — навуковая арганізацыя пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызначаная развіваць і каардынаваць даследаванні ў галіне славяназнаўства ў рэспубліцы, а таксама садзейнічаць навуковым сувязям беларускіх славістаў са славістамі іншых краін. Беларускі камітэт славістаў прадстаўляе ў Міжнародным камітэце славістаў праз сваіх членаў айчыннае славяназнаўства на міжнароднай арэне.

Беларускі камітэт славістаў заснаваны ў 1957 годзе як часовы орган для кіравання падрыхтоўкай вучоных Беларусі да IV Міжнароднага з’езда славістаў (1958 год, Масква). У 1959 годзе ператвораны ў пастаянны камітэт, які функцыянуе ў адпаведнасці са статутам Міжнароднага камітэта славістаў.

Беларускі камітэт славістаў узначальвалі: 1957—1958 гг. — П. Ф. Глебка 1959—1985 гг. — М. Р. Суднік 1985—1990 гг. — А. І. Жураўскі 1990—2004 гг. — І. Я. Навуменка 2004—2013 гг. — А. А. Лукашанец

Літаратура Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.

Катэгорыя:Славістыка Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі