Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі (), таксама Сайка, Сайга, Саіка (; ) — элітнае падраздзяленне Лівійскай нацыянальнай арміі, утворанае на базе паветрана-дэсантных сіл і камандас.
Станам на 2014 год колькасць фарміраванняў складала 5000 чалавек.
У 2017 і 2018 гадах Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў Махмуда Верфалі, аднаго з камандзіраў лівійскага спецпрызна, у ваенных злачынствах (забойствы і загады аб забойствах некамбатантаў паводле артыкула 8(2)(c)(i) Рымскага статута).
Да 2020 года спецпрызн ЛНА ўзначальваў Ваніс Бухамад. Пасля яго гібелі пасаду камандуючага заняў Абдул Салам аль-Хасі.
У часы лівійскага канфлікту часці «Сайкі» адзначыліся ў ходзе баёў за Бенгазі (2013 і 2014). У апошнім выпадку ім супрацьстаялі ісламісты групоўкі «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі».
У 2025 годзе 100 байцоў сіл прайшлі навучанне ў БеларусіСпецназ Хафтара прошел подготовку в Беларуси.
Крыніцы
Катэгорыя:Узброеныя сілы Лівіі