Па́ўла Дыба́ла (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Праз дзеда мае польскія карані. Вылучаецца сваёй тэхнікай, бачаннем поля і майстэрствам у выкананні штрафных удараў.
Кар’ера Клубная Пачаў кар’еру ў мясцовым клубе «Інстытута» з Кордавы, дзе дэбютаваў у 2011 годзе ва ўзросце 17 гадоў. Здольнасць да атакуючай гульні і выдатны ўдар хутка зрабілі яго адным з самых перспектыўных маладых ігракоў краіны.
У 2012 годзе Дыбала пераехаў у Італію, далучыўшыся да клуба «Палерма». Праз тры гады, у 2015 годзе, Дыбала стаў іграком італьянскага «Ювентуса», дзе правёў самыя плённыя гады кар’еры. З клубам ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Італіі, некалькі разоў станавіўся ўладальнікам Кубка і Суперкубка краіны, а таксама дапамог камандзе дасягнуць фінала Лігі чэмпіёнаў 2017 года.
У 2022 годзе аргенцінец пакінуў «Ювентус» і падпісаў кантракт з «Ромай».
Міжнародная Выступае за нацыянальную зборную Аргенціны, з якой здабыў Кубак Амерыкі 2021 года і стаў чэмпіёнам свету 2022 года.
Дасягненні «Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі: 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2015, 2018, 2020
Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце «Ювентусу»
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інстытута Кордава Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Рома