Плеўрозій (Pleurozium) — род гіпнавых імхоў, уключае 1 від — .

Апісанне Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя, бліскучыя.

Сцябло ўзыходнае, даўжынёй 10-15 см, з ляжачай асновай, карычнева-чырвонае, акругла-аблісцелае. Лісце чарапічнае, увагнутае, злёгку складкаватае, прадаўгавата- або шырокаяйцападобнае, на верхавінцы тупое, закругленае або кароткаадагнутае слабазубчастае. Жылка кароткая, падвойная ці непрыкметная.

Каробачка схіленая, падоўжана-яйцападобная, на чырвонай ножцы. Перыстом двайны. Каўпачок клабукападобны. Вечка конусападобнае, тупое.

Пашырэнне Пашыраны ў Галарктыцы, радзей у гарах Паўднёвай Амерыкі. Тыповы кампанент брыяфлоры хвойных лясоў, часта ўтварае амаль суцэльнае покрыва. На Беларусі трапляецца на сухой лясной глебе, у хмызняках, на сухіх лугах, мохавых балотах. Спараносіць восенню.

Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця шапкавых грыбоў. Служыць сховішчам для дробных жывёл.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гіпнавыя імхі