Мула́ (, ад — пан, уладар) — служыцель рэлігійнага культу ў мусульман, знаўца рэлігійных навук. Звычайна выбіраецца вернікамі са свайго асяроддзя.
У шыітаў мула — лідар рэлігійнай грамады, тэолаг, спецыяліст у тлумачэнні пытанняў веры і права (у сунітаў гэтыя функцыі выконвае ўлем).
У Расійскай імперыі муламі часта называлі ўсю сукупнасць існых мусульманскіх духоўных асоб, часам настаўнікаў медрэсэ і проста пісьменных людзей. Дзейнасць мулы кантралявалі чыноўнікі, а іх прызначэнне адбывалася спецыяльным указам. Мула звычайна знаходзіўся пры пэўнай мячэці.
На Каўказе мулой таксама называюць муэдзінаў, «будзённых» імамаў і іншае ніжэйшае духавенства, тады як «пятніцкі» імам, кадзі і шэйх-уль-іслам называюцца Мулой-ахундам (у шыітаў) ці Мулой-эфендзі (у сунітаў).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Іслам