XV чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 17 чэрвеня па 17 ліпеня 1994 года ў ЗША. Чэмпіёнам, чацвёрты раз у сваёй гісторыі, стала зборная Бразіліі. Другое месца заняла зборная Італіі. Трэцяй сенсацыйна стала зборная Швецыі, якая паказала свой найлепшы футбол з 1958 года. Чацвёртае месца таксама сенсацыйна заняла Балгарыя, якая ў 1/4 фіналу выбіла са спаборніцтваў дзейснага на той момант чэмпіёна свету — зборную Германіі.
Упершыню ў фінальным матчы чэмпіянату свету не было забіта ніводнага мяча; таксама ўпершыню фінал завяршыўся ўнічыю, і для вызначэння чэмпіёна былі выкарыстаныя пасляматчавыя пенальці.
Спасылкі
1994 FIFA World Cup on FIFA.com Дэталі на RSSSF ЧС-1994 1994 FIFA World Cup USA ™ Зборная Калумбіі на ЧС-1994
Катэгорыя:1994 год у спорце Катэгорыя:1994 год у ЗША Катэгорыя:Чэрвень 1994 года Катэгорыя:Ліпень 1994 года