Таццяна Фамінічна Бучэль (; нар. 9 ліпеня 1955, в. Германавічы, Шаркаўшчынскі раён — 2021) — беларуская грамадская дзяячка ў Латвіі.
Біяграфія Нарадзілася 9 ліпеня 1955 года ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёнаБучэль Таццяна Фамінічна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 28..
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася на факультэце нямецкай і англійскай моў Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў, які скончыла ў 1977 годзе. Два гады працавала настаўніцай замежных моў у Беларусі. Затым, пераехаўшы ў Латвію, выкладала англійскую мову ў Даўгаўпілскім педагагічным інстытуце. 3 1980 года — дырэктар Калкунскай бібліятэкі Даўгаўпілскага раёна. У 1999 годзе паспяхова абараніла магістарскую працу на тэму «Фразеалагізмы з міфалагічнымі кампанентамі ў беларускай і рускай мовах» у Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце.
Памерла 30 чэрвеня 2021 года ў Даўгаўпілсе.
Грамадская дзейнасць Адзін з арганізатараў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» (г. Даўгаўпілс). Вяла заняткі ў беларускай нядзельнай школе, якая дзейнічае ў Даўгаўпілсе пры таварыстве, арганізавала правядзенне беларускіх народных святаў, праводзіла конкурсы на найлепшае сачыненне на беларускай мове, экскурсіі па гарадах Беларусі, Літвы і Латвіі. Была выкладчыкам спецкурса па беларускай мове ў Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце.
Крыніцы
Літаратура Бучэль Таццяна Фамінічна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 28.
Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Латвіі Катэгорыя:Выкладчыкі Даўгаўпілскага ўніверсітэта