Brainrot (мозгагніенне, галавамяк, лічбавая дэгенерацыя), літаральна перакладаецца як «гніенне мозгу» — апісвае інтэрнэт-кантэнт нізкай якасці або каштоўнасці, або меркаваныя негатыўныя псіхалагічныя і кагнітыўныя наступствы, выкліканыя ім. Паняцця таксама ў шырэйшым сэнсе адносіцца да шкодных наступстваў, звязаных з празмерным выкарыстаннем лічбавых медыя агулам, асабліва відэакліпаў і думскролінгу, якія могуць негатыўна адбіцца на псіхічным здароўі. Напрыклад, прывесці да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі або пагаршэння кагнітыўных навыкаў. Паняцце ўзнікла ў анлайн-культурах з пакаленнем Z і пакаленнем Альфа і з таго часу стала мэйнстрымам.
Крыніцы
Катэгорыя:Сеткавы жаргон Катэгорыя:Інтэрнэт-мемы Катэгорыя:Інтэрнэт-тэрміналогія