П’етра Кавалі́ні (, сапр. дэі Чэроні, ; каля 1250, Рым — каля 1350) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.

Творчасць Як мастак склаўся пад уздзеяннем візантыйскай традыцыі, але не падпарадкоўваўся яе канонам, імкнуўся аднавіць высокія формы познаантычнага і сярэдневяковага рымскага жывапісу. Быў знаёмы з Чымабуэ і Джота ды Бандоне, што абумовіла іх узаемаўплыў. Творам Каваліні (мазаіка ў царкве Санта-Марыя ін Трастэверэ, каля 1291) і манументальная кампазіцыя «Страшны суд» з яго фрэсак у царкве Санта-Чэчылія ін Транстэверэ, каля 1293, абедзве ў Рыме) уласціва выкарыстанне святлоценявой мадэліроўкі, што дае эфект рэльефнасці выявы (праз рэзкі і глыбокі цень), прасторавасць асяроддзя і тонкіх градацый колеру. Зрабіў уплыў на развіццё рымскай, неапалітанскай і умбрыйскай школ жывапісу 14 ст.

Галерэя

Літаратура Каранеўская І. М. Каваліні //

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі готыкі