Касмадром Танхэ (кар. 동해, «Усходняе мора», ракетны выпрабавальны палігон квандай) — касмадром у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы. У англамоўных крыніцах шырока вядомы як англ. Musudan-ri launching site (па назве найбліжэйшай вёскі).
Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Карэі ў павеце Хвадэ-гун правінцыі Хамгён-Пукто. Нахілення арбіт - каля 86°.
На выбар месцазнаходжання палігона паўплывалі такія фактары, як дастатковая аддаленасць ад дэмілітарызаванай зоны, мінімізацыя небяспекі пралёту ракет над тэрыторыяй сумежных краін, агульная аддаленасць ад буйных жылых масіваў, адсутнасць моцных вятроў і вялікіх перападаў тэмператур.
Запускі спадарожнікаў
31 жніўня 1998 года - запуск трохступеньчатай ракеты-носьбіта «Пэктусан-1», падчас якога была ажыццёўлена спроба вываду на калязямную арбіту апарату «Кванмэнсон-1». Нягледзячы на супярэчлівыя паведамленні крыніц, хутчэй за ўсё, вывад спадарожніка на арбіту скончыўся няўдачай (адна з крыніц паведамляла пра падзенне трэцяй ступені ў 4000 км на ўсход ад КНДР).
4 ліпеня 2006 года - запуск прататыпа новай ракеты-носьбіта «Ынха-2» («Млечны Шлях-2»).
5 красавіка 2009 года - запуск эксперыментальнага штучнага спадарожніка сувязі «Кванмэнсон-2» з дапамогай ракеты-носьбіта «Ынха-2». Па дадзеных навінавых агенцтваў ЗША, запуск спадарожніка» Кванменсон-2 скончыўся правалам.
Спасылкі
Катэгорыя: касмадромы КНДР