Крэўскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения, размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне аграгардка Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, за 300 м на ўсход ад галоўнай вуліцы каля рэчкі Краўлянка.

Валун ружовага граніту-рапаківі з крышталямі палявога шпата ў выглядзе авоідаў і таблічак. Значная яго частка сышла пад зямлю. Вага каменя — больш за 50 тон. Даўжыня — 3,9 м, шырыня — 3,4 м, вышыня — 1,4 м, у абводзе — 12,2 м. На паверхні растуць імхі і лішайнікі.

Лічыцца, што валун прынесены сюды ледавіком з Фінляндыі.

Крыніцы

Спасылкі Валун «Большой камень» кревский

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Крэва