«Ка́зка аб залаты́м пе́ўніку» — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна; апошні з напісаных ім твораў такога кшталту. Упершыню была надрукавана ў часопісе «Библиотека для чтения» (том IX, кніга 16).
Крыніцы сюжэта У гісторыі вывучэння «Казкі аб залатым пеўніку» прыкметную ролю адыграў невялікі артыкул Ганны Ахматавай «Апошняя казка Пушкіна»Ахматова, А. А. Последняя сказка Пушкина // Звезда. — 1933. — № 1. — С. 161—176., у якім яна паведаміла пра знаходжанне крыніцы сюжэта казкі ў навэле «Легенды пра арабскага звездара» Вашынгтона ІрвінгаБойко, К. А. Об арабском источнике мотива о золотом петушке в сказке Пушкина // Временник Пушкинской комиссии, 1976. — : Наука, 1979. — С. 113—120., а таксама ўказанне В. В. Сіпоўскага ў артыкуле «Руслан і Людміла»Сиповский, В. В. Руслан и Людмила: к литературной истории поэмы // Пушкин и его современники. — СПб.: 1906. — Выпуск 4. — С. 82. на «Гісторыю пра Залатога Пеўня» Максіміліяна КлінгераАлексеев, М. П.. Пушкин и повесть Ф. М. Клингера «История о золотом петухе» // Пушкин и мировая литература. — М.: Наука, 1987. — С. 502.. Апрача таго, пушкіністы бачаць у творы ўплыў сатырыка І. А. Крылова («Каіб») і казачныя матывы «Княжны Мілушы» паэта і драматурга П. А. КаценінаАлександр Сергеевич Пушкин // Сказки русских писателей XIX века..
Таксама была знойдзена першакрыніца сюжэта, якая бярэ пачатак у фальклоры коптаў, захаваным у арабскім гістарычным зборніку «Кітаб ахбар аз-заман ва-ль-аджаіб аль-булдан» (ці «Мухтасар аль-аджаіб ва-ль-гараіб»), перакладзеным П'ерам Вацье паводле рукапісу са збору кардынала Мазарыні, перапісанага ў 1584 годзе. Дадзеная легенда пераносіць аповед у часы Старажытнага Егіпта:
У гэтых кнігах коптаў ёсць згадка сярод іншых цароў — жрыцы па імені Борса, якая чыніла правасуддзе над народам, седзячы на вогненным троне. Калі які-небудзь чалавек прыходзіў прасіць у яе справядлівасці і калі яго справа была справядлівай і ён казаў праўду, то агонь адступаў ад яго. Калі ж, насупраць, гэта быў ілгун і ашуканец, то, калі ён набліжаўся да агню, ён адразу ж згараў.
Гэтая чараўніца загадвае вырабіць з цвёрдага чырвонага каменю скульптуру барана, якая круціцца на п'едэстале ў выглядзе млынавага жарна, а над прасвідраваным п'едэсталам падняць жалезны стрыжань з бронзавым пеўнем на вастрыі. Збудаванне было размешчана на гары, якую назвалі «гарой Барана» (і дзе пазней была пабудавана мячэць Ібн Тулуна). Калі які-небудзь вораг выступаў вайной на Егіпет, то каменны баран глядзеў у кірунку, адкуль ішоў праціўнік, і ў той жа самы час бронзавы певень спяваў.
Некаторыя даследчыкі адзначаюць у казцы недвухсэнсоўныя адсылкі да секты скапцоў: звяздар быў «скапцом», а Шэмаха здаўна была месцам ссылкі і пасялення сектантаў-скапцоў з розных месцаў РасііЭткинд, А. Хлыст: секты, литература и революция. — , 1998..
Таксама сюжэт казкі можа быць адсылкай да чуткі пра візіт імператара Аляксандра I да ерасіярха секты скапцоў Кандрація Селіванава ў ходзе напалеонаўскіх войнаў.
Беларускія пераклады Беларускі пераклад казкі, выкананы Алесем Якімовічам, быў апублікаваны ў 1937 годзе асобнай кніжкай, надрукаванай накладам 20 120 экзэмпляраўБеларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20―30-х гадоў / А. Л. Верабей ; [рэдактар М. М. Арочка] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 220, с. ; 21 см. — З аўтографам аўтара. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 1000 экз. — ISBN 5-343-00129-7 (у пераплёце) : 2 р. 40 к.Казка аб залатым пеўніку. — Мн. : Белдзяржвыд, 1937. — 20120 экз. — 60 к..
Выданні
Казка аб залатым пеўніку. — Мн. : Белдзяржвыд, 1937. — 20120 экз. — 60 к.
Крыніцы
Спасылкі Беларускі пераклад Алеся Якімовіча Беларускі пераклад Алены Церашковай
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1834 года Катэгорыя:Казкі Аляксандра Пушкіна