Капылка — рака ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, прыток ракі Парасіцы. Разам з чыгунках, Проняй і Парасіцай падзяляе горад на некалькі частак. З’яўляецца элементам гідраграфічнай сеткі горада, адносіцца да катэгорыі малых рэк.
Пойма Капылкі мае шырыню 50–100 м, берагі стромкія і абрывістыя. Рэчышча звілістае, шырынёй 2–4 м, у верхнім цячэнні зарэгулявана сажалкамі. Сажалкі на рэках Капылка і Парасіца выкарыстоўваюцца для кароткатэрміновага адпачынку. На іх берагах абсталяваны месцы для адпачынку і купання, пляжы.
Гісторыя Капылка яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя была паўнаводнай. Гэта добра бачна на гравюры з кнігі «Живописная Россия. Литовское и Белорусское Полессе» 1882 года, перавыдадзенай у Мінску ў 1993 годзе.
Сучасны выгляд Капылка займела пасля фармавання на ейнай аснове Верхняй і Ніжняй сажалак (азёр) у Горках, для іх Капылка служыць крыніцай сілкавання.
На левым беразе Капылкі ў пачатку вуліцы Матросава знаходзіцца гарадзішча 1-га тысячагоддзя.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна