Дуча дзі Буанінсенья (; каля , г. Сіена, Італія — ) — італьянскі жывапісец.

Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.

Галерэя

Літаратура

Brandi С. Duccio. Firenze, 1951 Carli E. Duccio. Milano, 1962

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Сіенская школа жывапісу Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя Катэгорыя:Мастакі XIII стагоддзя