Ежы Пецярбурскі (; 20 красавіка 1895, Варшава — 7 кастрычніка 1979, там жа) — польскі кампазітар яўрэйскага паходжання, адзін з найбольш вядомых аўтараў танга ў міжваеннай Польшчы.

Біяграфія Паходзіў са знакамітых яўрэйскіх музыкаў Меладыстаў з Варшавы, якія адыгралі важную ролю ў развіцці польскай клезмерскай, эстраднай і джазавай музыкі.

Фартэпіяна пачаў асвойваць у чатырохгадовым узросце. Да 1915 года вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі. З 1920 года — у Вене. Стаў вядомы дзякуючы супрацоўніцтву з варшаўскімі кабарэ і тэатрамі.

У 1936 годзе быў узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі.

Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся на тэрыторыі СССР, адкуль разам з Арміяй Андэрса трапіў на Блізкі Усход. У Каіры вёў радыёперадачы для польскіх жаўнераў. У 1947–1967 гадах жыў і працаваў у Паўднёвай Амерыцы.

У 1967 годзе вярнуўся ў Польшчу.

Памёр у Варшаве, пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (сектар B-5-21/22).

Творчасць Аўтар музыкі да шэрагу кінафільмаў, знятых да Другой сусветнай вайны, а таксама папулярных мелодый, сярод якіх найбольш вядомыя: To ostatnia niedziela («Гэта апошняя нядзеля») — песня, якая стала адной з самых вядомых у краінах былога СССР пад назвай «Стомленае сонца»; Błękitna chusteczka («Блакітная хустачка») — яшчэ адна вядомая ў СССР песня гэтага кампазітара пад назвай «Сіняя хустачка». Tango Milonga (таксама вядома як Oh, Donna Clara) — міжнародны хіт, перакладзены на шматлікія мовы.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Яўрэі ў Польшчы