Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 17» (ПК № 17) — папраўчая ўстанова ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці. Размешчана на ўскраіне Шклова, насупраць былой вёскі Маладзёжная, дзе жывуць сем’і яе супрацоўнікаў.
Гісторыя 4 лютага 1980 года загадам міністра ўнутраных спраў Беларускай ССР было абвешчана аб рашэнні стварэння папраўча-працоўнай калоніі агульнага рэжыму ў Шклове з прысваеннем ёй наймення УЖ 15/17. Да снежня 1980 года былі пабудаваны інтэрнат для спецкантынгенту, адміністрацыйны будынак, лазнева-пральны камбінат, будынак санчасткі, сталоваяИК-17: история и современность // «Ударны фронт» .
Да 1985 года колькасць спецкантынгенту вырасла да 1220 чалавек.
У 2003 годзе прэзідэнт А. Лукашэнка асабіста наведаў ПК-17 і жорстка запатрабаваў разабрацца з сытуацыяй, якая прывяла да закрыцьця камбіната будаўнічых матэрыялаўЧтобы обеспечить заключенных работой, нужно посадить организаторов производства? // Экономическая Газета .
У ПК-17 існуе шматпрофільная вытворчасць: ёсць швейны, абутковы, дрэваапрацоўчы, мэталаапрацоўчы цэхі.
Палітзняволеныя ў калоніі Першы палітзняволены з’явіўся ў ПК-17 у 2006 годзе. У Шклове тады адбываў пакаранне грамадскі актывіст Мікалай Астрэйка, асуджаны ў справе «Партнэрства». Яго абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыіІТ-калёнія № 17, побач зь якой жыў Лукашэнка. Расказваем гісторыю шклоўскай вязьніцы // Радыё Свабода .
Пасля падзей Плошчы-2010 у Шклоў трапілі палітык Мікалай Статкевіч, грамадскія актывісты Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Алег Гнедчык, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Арцём Пракапенка.
Па стане на красавік 2024 года ў калоніі адбывае пакаранне 101 палітзняволены. Сярод іх юрыст, праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч, прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, адвакаты Віталь Брагінец і Аляксандр Данілевіч, журналісты Яўген Меркіс і Дзмітрый Лукша, аператар Павел Падабед, мастак Генадзь Драздоў, стваральнік Symbal.by Павел Белавус, лекар-трансплантолаг Аляксей Аляксейчык, бубнач Аляксей Санчук, студэнт Арцём Баярскі, фігурант справы Аўтуховіча Павел Разановіч, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, ІТ-бізнэсовец Багдан Каравец.
Смерці Паводле сведчанняў былых зняволеных, стаўленне да асуджаных па палітычных артыкулах у калоніі вельмі жорсткае: збіццё, прымус спяваць гімн двойчы на дзень і іншае.
21 мая 2021 года ў калоніі загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак. Абставіны яго смерці невядомыя да гэтага часу. Паводле афіцыйнай версіі, ён нібыта памёр ад спынення сэрца, але родныя палітвязня перакананыя ў гвалтоўным характары смерці, бо цела памерлага сям’і аддалі са шматлікімі пашкоджаннямі, з забінтаванай галавой і шыяй.
У маі 2025 года беларускім журналістам стала вядома, што памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які адбываў тэрмін у калоніі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсііПамёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА».
Іншыя вядомыя вязні Ягор Рыбакоў — экс-старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Уладзіслаў Казакевіч — беларускі злачынец, які ў кастрычніку 2016 здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа» ў Мінску.
Начальнікі Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі (2010—2015) Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка (2019—2024) в.а. Аляксей Маскалёў (з 2024)
Крыніцы
17 Катэгорыя:Шклоўскі раён Катэгорыя:Арганізацыі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:1980 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе