Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шчучынскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Шчучына ў будынку на вул. Свабоды, 11.

Структура

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Упраўленне справамі Упраўленне эканомікі Аддзел адукацыі Фінансавы аддзел Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Аддзел унутраных спраў Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел землеўпарадкавання Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Юрыдычны аддзел Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сектар культуры Сектар спорту і турызму

Старшыні З 16 верасня 2019 года — Аляксей Валянцінавіч Садоўскі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Шчучынскі раён