Ігна́т Ігна́тавіч Панке́віч (, Смаленск — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Смаленску. Паходзіў з рабочай сям’і. БеларусПанкевич Игнатий Игнатьевич // Партизаны Беларуси. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут.
У 1922—1925 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1926—1932 гг. працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце ва Украіне. Член КПСС з 1932 года. У 1932—1941 гг. на партыйнай рабоце ў Маскве.
У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. У маі — чэрвені 1942 года знаходзіўся на Асобым беларускім зборы. З чэрвеня 1942 года ў партызанах: быў камісарам атрада, з снежня 1942 года — камісарам партызанскай брыгады імя С. М. Кірава, з чэрвеня 1943 да чэрвеня 1944 года — зноў камісарам атрада.
Пасля вайны выкладаў у Мінску. Памёр года.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС