І́ржы По́ліўка (; , Энс — , ) — выбітны чэшскі філолаг-славіст, этнограф, педагог, адзін з заснавальнікаў славянскай параўнальнай фалькларыстыкі. Прафесар славянскай філалогіі Карлавага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук.

Біяграфія У 1868—1876 навучаўся ў гімназіі ў Празе, пасля скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (1880), слухаў лекцыі па стапаславянскай мове і палеаграфіі ў Заграбскім універсітэце. У 1882 у Вене атрымаў ступень доктара філасофіі.

Слухаў лекцыі ў Празе і Заграбе, падарожнічаў па славянскіх землях, займаўся рукапісамі ў пецярбургскіх і маскоўскіх бібліятэках. Прыхільнік тэорыі міграцыі (запазычання) Тэадора Бенфея. Прафесар славянскай філалогіі Пражскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай АН з 1 снежня 1901 па аддзяленні рускай мовы і славеснасці.

Працы «Paläographische, grammatische und kritische Eigenthümlichkeiten in dem Makedonischen Praxapostolus» («Archiv für slav Phil.», X); даследаванні пра Нікадзімава Евангелле ў славянскіх літаратурах («Časop. Česk. Mus.», 1890—1891); артыкулы пра Шафарыка, Грыбаедава, Пыпіна; параўнальныя даследаванні казачных сюжэтаў у славянскіх народаў; іхнім сінтэзам з'яўляюцца буйныя сачыненні «О srovnávnacím studiu tradic lidových» і «Pohádkoslovné Studie» (Прага, 1904).

Крыніцы

Літаратура

Навуковы слоўнік Ота Акадэмічны бюлетэнь Акадэміі навук Чэхіі Профіль на старонцы Расійскай Акадэміі навук Вялікая савецкая энцыклапедыя

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:публіцысты Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:філолагі Чэхіі Катэгорыя:этнографы Чэхіі Катэгорыя:Балканісты Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Балгарысты Катэгорыя:Паланісты Катэгорыя:Палеаславяністы Катэгорыя:русісты Катэгорыя:Славакісты Катэгорыя:Украіністы Катэгорыя:Палеографы Катэгорыя:члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук