«Дзюна» () — эпічная касмічная опера, знятая ў 1984 годзе амерыканскім рэжысёрам Дэвідам Лінчам па матывах аднайменнага рамана фантаста Фрэнка Герберта. У галоўнай ролі дэбютаваў Кайл Мак-Лахлен.
Гэта была другая спроба экранізаваць першую кнігу «Хронік Дзюны» пасля Алехандра Хадароўскага.
Сюжэт Чалавецтва далёкай будучыні залежыць ад прыправы (англ.: melange, або the spice), якую здабываюць на пустыннай планеце Аракіс (Дзюна). У выніку крывавага супрацьстаяння за кантроль над ёй юнак Пол Атрэйдэс са сваёй маці Джэсікай апынаецца ў пустыні. У ёй жыве народ фрэменаў, а таксама гіганцкія пясчаныя чэрві. Паступова галоўны герой адкрывае ў сабе звышздольнасці, а мясцовыя жыхары пачынаюць верыць, што ён іхны месія, які можа даць усім дастаткова вады і зрабіць планету ізноў зялёнай.
Стужка ў асноўным экранізуе сюжэт рамана Фрэнка Герберта «Дзюна», хоць і мае шэраг разыходжанняў.
У ролях
Франчэска Аніс (Лэдзі Джэсіка) Леанарда Чыміна Брэд Дурыф Хасэ Ферэр (падзішах-імператар Шадам IV) Лінда Хант Фрэдзі Джонс Рычар Джордан (Дункан Айдаха) Кайл Мак-Лахлен (Пол Атрэйдэс) Вірджынія Мэдсен Сільвана Мангана Эверт Макгіл (Стылгард) Кенэт Макмілан (Уладзімір Харконен) Джэк Нэнс Шан Філіпс Юрген Прахноў (Лета Атрэйдэс) Пол Сміт Патрык Сцюард (Гурні Халек) Стынг (Фэйд Харконен) Дын Стокуэл (доктар Юэ) Макс фон Сюдаў (доктар Кінес) Алісія Уіт Шон Янг (Чані)
У камеа з'яўляецца рэжысёр Дэвід Лінч у ролі зборшчыка прыправы.
Крытыка Фільм праваліўся ў пракаце і атрымаў негатыўныя водгукі прафесійных крытыкаў.
Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт:«Гэты фільм — поўная неразбярыха. Невыразны, брыдкі, кепска сканструяваны і бессэнсоўны экскурс у каламутны свет аднаго з самых заблытаных сцэнарыяў усіх часоў. Ягоны сюжэт аднолькава незразумелы тым, хто чытаў раман Герберта, і тым, хто прыйшоў у кіназалу».Рэжысёр Алехандра Хадароўскі: "Я быў шчаслівы, шчаслівы, шчаслівы! Карціна атрымалася вельмі кепскай! І я зразумеў, што зняць "Дзюну" не можа ніхто, гэта немагчыма. Яна павінна застацца легендай".«Дзюна» Дэвіда Лінча была абвешчана найгоршым фільмам 1984 года.
Дэвід Лінч тлумачыў няўдачу ціскам, які на яго аказвалі прадзюсары і інвестары, а таксама тым, што яго не дапусцілі да мантажу канчатковай версіі стужкі. Карціна лічыцца самай слабай з усёй спадчыны рэжысёра і не характэрнай для ягонай творчасці.
Нягледзячы на гэта, у «Дзюны» Дэвіда Лінча ёсць мноства паклоннікаў, сярод іх — Дэні Вільнёў, аўтар двух частак экранізацыі «Дзюны» ў 2021 і 2024 гадах.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы паводле алфавіта Катэгорыя:Фільмы 1984 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы пра космас