Трэвіс Фімел (Travis Fimmel; нар. 15 ліпеня 1979, Эчука, Вікторыя, Аўстралія) — аўстралійскі акцёр і мадэль, найбольш вядомы па роляй Рагнара Лодбрака ў серыяле «Вікінгі», Маркуса ў «Выхаваныя ваўкамі» і Дэзманда Харта ў «Дзюна: Прароцтва».

Біяграфія У 2000-х быў мужчынскай мадэллю Calvin Klein, папулярных брэндаў ніжняй бялізны і тварам рэкламнай кампаніі мужчынскага водару Crave. З’яўляўся на вокладках часопісаў Esquire, Rogue, Empire, At Large, Good Weekend, Numéro Homme і TV Guide.

У 2002 годзе амерыканскі часопіс People уключыў яго ў спіс самых сексуальных халасцякоў светуPeople magazine, 24 June 2002.

Прыкметную акцёрскую кар’еру пачаў з серыяла «Тарзан» (2003), дзе сам выконваў большасць трукаў.

Найбольшую вядомасць яму прынесла роля Рагнара Лодбрака ў серыяле «Вікінгі», а таксама Андуіна Лотара ў прыгодніцкім фільме-фэнтэзі «Варкрафт».

Выбраная фільмаграфія

Асабістае жыццё Не жанаты. Сярод захапленняў — аўстралійскі футболам, рыбалкай, кемпінг, верхавая язда, сёрфінг, язда на матацыкле.

Пасля заканчэння акцёрскай кар’еры ў Галівудзе плануе вярнуцца да фермерскага жыцця ў Аўстраліі.

У 2022 годзе заснаваў уласны брэнд піва Travla.

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Аўстраліі