Трансмедыкалізм — гэта ідэя, што трансгендарнасць з’яўляецца галоўным чынам медыцынскай праблемай, звязанай з неадпаведасцю пола, прызначанага чалавеку пры нараджэнні, з яго гендарнай ідэндычнасцю, і якая характарызуецца гендарнай дысфарыяй. Сярод трансмедыкалістаў існуюць рознагалоссі і дэбаты наконт дакладнага вызначэння таго, хто з’яўляецца трансгендарнай асобай, а хто не. Шматлікія спецыялісты ў вобласці трансгендарнай медыцыны лічуць, што людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе трансгендарнымі, але не адчуваюць гендарную дысфарыю і не жадаюць здзейсніць медычны пераход з дапамогай гендарна-афірматыўнай гарманальнай тэрапіі ці аперацыі па карэкцыі пола, насамрэч трансгендарнымі не з’яўляюцца. Яны таксама могуць не лічыць трансгендарнымі асобамі тых, хто ідэнтыфікуюць сябе як небінарныя.

Некаторыя крытыкі лічуць, што трансмедыкалізм блізкі да медыцынскай мадэлі інваліднасці тым, што ён медыкалізуе прыкмету, што мае ў сабе як медычныя, так і сацыяльныя кампаненты.

Крыніцы

Катэгорыя:Трансгендарнасць Катэгорыя:Гендарныя даследаванні