Фрыулі-Венецыя-Джулія (, , ) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мае пашыраныя паўнамоцтвы (нараўне з наступнымі аўтаномнымі рэгіёнамі Італіі: Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна — Альта-Адыджэ, Вале-д’Аоста) у сувязі з наяўнасцю этнічных меншасцей і асаблівасцямі гістарычнага развіцця. Адміністрацыйны цэнтр — Трыест.
Эканоміка Фрыулі-Венецыя-Джулія — адзін з найбольш развітых італьянскіх рэгіёнаў.
Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная прамысловасць, суднабудаванне, металургія, вытворчасць мэблі.
Прыдатныя для сельскагаспадарчага выкарыстання зямлі займаюць пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, агароднінныя культуры, вінаграднікі.
З’яўляючыся натуральным выхадам да мора для многіх краін Цэнтральнай Еўропы, рэгіён знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў паміж усходам і захадам Паўднёвай Еўропы.
Гл. таксама Фрыульская мова Амара Марсана-аль-Тальямента
Катэгорыя:Рэгіёны Італіі