Гаўрылава Гута () — вёска ў Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя Вёска заснавана ў 1711 годзе Гаўрыілам Ігнатавым, належала роду Апраксіных. У 1896 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. Да 1929 года ўваходзіла ў Сеўскі павет (з 1861 у Крупецкай воласці, з 1924 — у Брасоўскай). У сярэдзіне XX ст. дзейнічаў калгас «Красный пахарь».
За тры кіламетры на паўночны захад ад вёскі, на ўрочышчы Гарадзішча, знаходзіцца паселішча ранняга жалезнага веку. Помнік размешчаны на мысе тэрасы безыменнага ручая, мае форму трохвугольніка (88×44 м), узвышаецца на 6–7 метраў, парослы лесам. Паўднёвы бок умацаваны земляным валам. Абследаваны А.С. Смірновым у 1974 годзе.
Катэгорыя:Населеныя пункты Суземскага раёна