Камбінаваная справаздачнасць — від кансалідаванай фінансавай справаздачнасці. Камбінаваная справаздачнасць прадугледжвае стварэнне групавой справаздачнасці любых адвольна згрупаваных кампаній, часцей за ўсё згрупаваныя кампаніі належаць аднаму інвестару або групе інвестараў.
Методыка складання камбінаванай справаздачнасці не з'яўляецца прадметам рэгулявання Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС), бо няма стандарту, які прама рэгуляваў бы складанне такой справаздачнасці. Аднак асаблівасць міжнародных стандартаў у тым, што МСФС — гэта не набор стандартаў, а набор прынцыпаў. Прынцыпы вызначаюць агульныя правілы і не з'яўляюцца канкрэтнымі ўказанняміErnst & Young. Применение МСФО = Generally Accepted Accounting Practice under International Financial Reporting Standards / Янина Петрова. — г. Чехов: Альпина Бизнес Букс, 2010. — Т. 1. — С. 16. — 3301 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-904522-50-6., а МСФС не забараняе кампаніям складаць камбінаваную справаздачнасць. Такім чынам, камбінаваная справаздачнасць можа цалкам адпавядаць патрабаванням МСФС і фінансавай справаздачнасці.
На практыцы распаўсюджаная сітуацыя, калі некалькі кампаній фактычна кантралююцца адным уласнікам, але юрыдычна яны не звязаныя паміж сабой. Міжнародныя стандарты наўпрост не дазваляюць выпусціць фінансавую справаздачнасць групы, у якой няма дакладна вызначанай мацярынскай кампаніі. Якраз рашэннем такой праблемы можа стаць падрыхтоўка камбінаванай фінансавай справаздачнасці
Методыка складання На пачатковым этапе стварэння камбінаванай справаздачнасці фармуюцца пакеты справаздачнасці для кожнай кампаніі асобна. Далей — адпаведныя паказчыкі падраздзяленняў. Затым цалкам выключаюцца ўнутрыгрупавыя аперацыі і рэшты, нерэалізаваныя ўнутрыгрупавыя прыбыткі і стратыАверчев, И.В. МСФО. 1000 примеров применения. — М.: Рид Групп, 2011. — С. 992.. — ISBN 978-5-4252-0230-7.. Асноўным адрозненнем камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай з'яўляецца тое, што ў кансалідаванай паказваецца капітал толькі мацярынскай кампаніі, а ў камбінаванай капіталы кампаній складваюцца, бо паміж імі няма адносін «маці — дачка», і яны проста належаць адной асобе альбо групе асоб.
Пры складанні такой справаздачнасці важным з'яўляецца выкананне наступных умоў:
аднолькавая уліковая палітыка аб'яднаных прадпрыемстваў; фінансавая справаздачнасць аб'яднаных прадпрыемстваў павінна быць сфармавана на адну справаздачную дату; раскрыццё прычын складання камбінаванай справаздачнасці, асноў вызначэння перыметра кансалідацыі. Гэтая інфармацыя неабходная для карыстальнікаў у мэтах разумення таго, чаму менавіта тыя ці іншыя кампаніі ўвайшлі ў групу.
Вызначэнне перыметра камбінацыі Вызначыць перыметр кансалідацыі — значыць акрэсліць кола кампаній, інфармацыя пра якія будзе выкарыстана ў мэтах фармавання фінансавай справаздачнасці групы.
Ключавое адрозненне камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай — магчымасць сфармаваць камбінаваную справаздачнасць для групы, у якой адсутнічае выразная юрыдычная структура. Гэта дае магчымасць маніпуляваць дадзенымі ў фінансавай справаздачнасці, і, такім чынам, дазваляе «палепшыць» справаздачнасць. Гэта можна зрабіць, напрыклад, такімі спосабамі:
уключэннем «лішняй» кампаніі ў перыметр камбінацыі:
Група кампаній А, В, С, D мае патрэбу ў знешнім фінансаванні. Для гэтага яна збіраецца выпусціць камбінаваную справаздачнасць у адпаведнасці з МСФС. Падрыхтаваўшы праект справаздачнасці, кампанія застаецца незадаволеная атрыманымі фінансавымі вынікамі і ідзе на маніпуляцыю са справаздачнасцю. Для гэтага ствараюцца афшорныя фірмы E і F. Кампанія E набывае частку прадукцыі групы па рынкавых цэнах і перапрадае яе кампаніі F з нацэнкай 25 %. Канчатковыя спажыўцы закупляюць прадукцыю групы ў кампаніі F па рынкавых цэнах. У такім «палепшаным» варыянце камбінаванай справаздачнасці групы кампанію E ўключаюць у перыметр камбінацыі, а кампанія F застаецца па-за перыметрам. Такім чынам, група павялічвае выручку і атрымлівае «папяровы» прыбытак на продажах, якія ажыццяўляюцца кампаніяй Е.
выключэннем» лішняй «кампаніі» з перыметра камбінацыі:
Існуе група кампаній А, В, С, D. На кампанію D пераводзяць некаторыя выдаткі іншых кампаній гэтай групы. Пасля гэтага кампанію D выключаюць з перыметра камбінацыі. У выніку фінансавы вынік дзейнасці групы А, В, С паляпшаецца.Трэба таксама адзначыць, што атрымаць аўдытарскае заключэнне ад сур'ёзнай аўдытарскай кампаніі на такую справаздачнасць вельмі цяжка
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы