«Казанне пра Барыса і Глеба» — агіяграфічны твор, складзены, імаверна, у другой палове XI ст. Вядомы як першы літаратурны твор, прысвечаны тэме забойстваў князёў Барыса і Глеба. Не адпавядае класічным узорам агіяграфічнага жанру, аб'ядноўвае ў сабе элементы жыція-, рысы псіхалагізму і выразнай лірычнасці. У казанні Барыс і Глеб паказаны як ціхамірцы, што ахвярна загінулі дзеля выканання Божай волі. Матывы хрысціянскай пакоры і абвінавачання Святаполка Акаяннага значна ўзмацніліся пры кананізацыі братоў каля 1072 г.
Сярод даследчыкаў не існуе адзінства адносна таго, ці заснавана шырокавядомае «Чытанне пра Барыса і Глеба» (за меркаваным аўтарствам Нестара) на Казанні, ці было Чытанне створана незалежна, паралельна або нават раней. Аднак менавіта Казанне стала ідэйнай і мастацкай асновай Барысаглебскага цыклу, што ўключае сукупнасць усіх жыційных і панегірычных твораў, прысвечаных асобам страстацерпцаў Барыса і Глеба.
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнаруская літаратура XI стагоддзя Катэгорыя:Агіяграфія Катэгорыя:Барыс і Глеб