Гірш Ізраілевіч Добін (, Жлобін — , Рышон ле-Цыён, Ізраіль) — яўрэйскі пісьменнік, журналіст. Пісаў на ідышы і рускай мове. Удзельнік антынацысцкага падполля ў Мінскім гета, партызанскага руху, аўтар твораў пра Халакост і супраціў.

Біяграфія Нарадзіўся 10 чэрвеня 1905 года ў Жлобіне. Пачаў працаваць з пятнаццацігадовага ўзросту. У юнацтве шмат чытаў. Хоць не меў сістэматычнай адукацыі, займаўся самаадукацыяй. Вялікі ўплыў на яго аказаў настаўнік яўрэйскай школы. Да пачатку літаратурнай дзейнасці працаваў на абутковай фабрыцы ў Харкаве.

Першае апавяданне Добіна «Ханке» было надрукавана ў 1928 годзе ў харкаўскай яўрэйскай газеце. У 1931 годзе выйшаў яго першы зборнік апавяданняў «Вакол млына» («Арум а міль»).

У 1932 годзе пераехаў у Бірабіджан, працаваў у рэдакцыі газеты «Бірабіджанэр штэрн» і ў радыёкамітэце.

10 ліпеня 1938 года быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі. Быў зняволены ў Бірабіджане, дзе правёў 18 месяцаў, а затым пераведзены ў хабараўскую турму. Вызвалены ў сакавіку 1940 года пасля арышту Яжова. Пасля гэтага вярнуўся з сям’ёй у Беларусь, дзе атрымаў працу спецыяльнага карэспандэнта ў ідышскай газеце «Актобэр» у Беластоку.

Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў рэдакцыйнай камандзіроўцы ў Ваўкавыску, адкуль у пачатку ліпеня 1941 года трапіў у Мінск, а пасля — у Мінскае гета. Быў членам падпольнай партыйнай арганізацыі. З 14 сакавіка 1942 года па 16 ліпеня 1944 года быў байцом партызанскага атрада «Мсціўца» брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Разам з Хаімам Аляксандравічам рэдагаваў партызанскі часопіс.

Пасля вызвалення Мінскай вобласці і расфармавання брыгады быў накіраваны ЦК КП(б)Б у распараджэнне Саюза пісьменнікаў СССР у Маскве. 8 снежня 1944 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у воінскай частцы да дэмабілізацыі 6 жніўня 1945 года.

У кастрычніку 1992 года пераехаў у Ізраіль, пасяліўся ў Рышон ле-Цыёне. Працягваў літаратурную працу, пісаў на ідышы і ў перакладах на рускую мову. Памёр 13 чэрвеня 2001 года ва ўзросце 96 гадоў, пахаваны ў Рышон ле-Цыёне.

Літаратурная дзейнасць Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года, а з 1992 года — Саюза пісьменнікаў Ізраіля. Да вайны выдаў некалькі зборнікаў на ідышы:

«Арум а міль» (1931)

«Бам Амур» (1935)

«Цвішн бінштокн» (1941)Добин Г. Меж ульев. Рассказы. На еврейском языке. М. Дер Эмес. 1941.

Пасля вайны:

«Аф дер вайсрусішэр эрд» («На беларускай зямлі», 1947)Добин, Гирш. На белорусской земле/ Г. Добин. — М.: Дер Эмес, 1947.

«Апавяданні» (1956)

раман «Сила жизни» (на рускай мове, 1965)Сила жизни, на ідышы — 1969

«У плыні часу» (1976)Добин Г. В потоке времени. Повесть и рассказы. /Перевод с еврейского Добина Владимира Гиршевича/ М. Советский писатель 1976

«Апавяданні» (1977)

«Эрдышэ вэгн» («Зямныя шляхі», 1983)Добин, Григорий Израилевич. Пути земные/ Г. И. Добин. — М.: Советский писатель, 1983.

Яго творчасць была прысвечаная тэмам індустрыялізацыі, жыцця яўрэяў у Біробіджане, гераізму вязняў гета і партызанскай барацьбы. Друкаваўся ў часопісе «Советиш геймланд» і замежнай яўрэйскай прэсе.

Сям’я Бацька журналіста, перакладчыка і паэта Уладзіміра Добіна.

Спасылкі

Добин Гирш Израйлевич (1905). Открытый список.

Добин Григорий Израилович :: Память народа.

Личная страница В. Г. Добина на бардовском портале Израиля. Архивировано 10.03.2016.

Произведения Григория Добина в интернет-библиотеке. Архивная копия от 14.06.2012 на Wayback Machine.

Статья, посвященная Гиршу Добину, на сайте проекта «Еврейские герои».

Катэгорыя:Беларускія пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Яўрэйскія пісьменнікі Катэгорыя:Асобы, звязаныя з Мінскім гета Катэгорыя:Нарадзіліся 10 чэрвеня Катэгорыя:Памерлі 13 чэрвеня Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля