Пэт О’Калаган (; , Канцёрк, Манстэр — , Клонмел, Манстэр) — ірландскі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў. Першы алімпійскі чэмпіён у гісторыі незалежнай Ірландыі. Біяграфія Нарадзіўся ў 1906 годзе ў спартовай сям'і, з дзяцінства браў прыклад з двух старэйшых братоў, авяаў займацца гэльскім футболам і лёгкай атлетыкай. У 15 гадовым узросце паступіў у Акадэмію ў Малоў, прыгарадзе Корка, пасля заканчэння якой працягнуў навучанне на медыцынскі факультэт Роял Каледжа ў Дубліне. Пасля заканчэння, якога ў 1926 годзе паступіў на службу ў ВПС Вялікабрытаніі, у медыцынскі корпус. У 1928 годзе вярнуўся ў Ірландыю, у горад Клонмел, дзе пачаў займацца прыватнай медыцынскай практыкай.

Кідальнымі дысцыплінамі лёгкай атлетыкі пачаў займацца з 1926 года, засяродзіўшы намаганні на кіданні дыска і молата. У 1927 годзе ён выйграў чэмпіянат Ірландыі, паўтарыўшы свой поспех на наступны год, атрымаў права прадстаўляць Ірландыю на маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях, на якіх стаў найлепшым кідальнікам молата, і першым алімпійскім чэмпіёнам у гісторыі Ірландыі. На Алімпійскія гульні 1932 гады О’Калаган адпраўляўся ў рангу рэкардсмена Еўропы і відавочнага фаварыта, ранг ён апраўдаў, стаўшы двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. З вялікага спорту сышоў у 1936 годзе, аднак у якасці госця наведваў усе летнія Алімпіяды да 1988 года. Да 1984 года працягваў займацца прыватнай медыцынскай практыкай у горадзе Клонмел. Памёр 1 снежня 1991 года.

Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года