Рускі крыж — шасціканцовы крыж з кароткай дыяганальнай папярочкай унізе. Адметнасць Рускай праваслаўнай царквы і культурнага ландшафту РасііБурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.Бараноўскі І. Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах // Царква. 12 лістапада 2015 г..

Назва У беларускіх энцыклапедычных крыніцах апісваецца як рускі праваслаўны крыжЗайкоўскі Э. Крыж // С. 501.. Аднак беларускі філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая звяртае ўвагу на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі.

У рускамоўных крыніцах звычайна апісваецца як рускі крыж (), часам — шасціканцовы праваслаўны крыж (Русский крест: символика православного надглавного креста. — Москва, 2006. С. 133.Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия: Словарь-глоссарий / В. И. Плужников. — М.: Искусство, 1995. С. 137.). Назву «праваслаўны крыж» Ірына Дубянецкая тлумачыць свядомых змяшэннем «праваслаўнага» і «рускага» дзеля падмены паняццяў. Такім жа чынам у пачатку XX ст. улады Расійскай імперыі называлі ўсё рускае славянскім, каб потым усё славянскае назваць рускім.

Тлумачэнне Паводле позняга тлумачэння, якое ўзнікла ў Маскоўскай дзяржавеФещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. № 18 (2854), 2002. С. 232.Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485., пахіленасць ніжняй папярочкі абазначае распятых з бакоў Ісуса Хрыста злачынцаў. Той злодзей, які пакаяўся, абазначаецца ўзнятым уверх краем лініі. Другі злодзей, які адмовіўся ад пакаяння, абазначаецца пахіленым уніз краем лініі. Аднак такое тлумачэнне крытыкуюць на той падставе, што пры размяшчэнні ўкоснага крыжа на харугвах, выяўленыя сімвалічныя месцы злодзеяў могуць змяняццаГнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція. № 9 (193), вересень 2013 р..

Тым часам расійскі святар і багаслоў (пазней — протаіерэй, член Найсвяцейшага ўрадавага сінода, па смерці кананізаваны РПЦ) Іаан Кранштацкі крытыкаваў сам факт з’яўлення на крыжы касой папярочкі, якую ён лічыў чыста расійскім новаўвядзеннем XV—XVI стагоддзя («часу крайняга невуцтва»), і звяртаў увагу на тое, што аўтарытэтных багаслоўскіх тлумачэнняў гэтага элемента не існуеИоанн Сергиев [святой праведный Иоанн Кронштадтский]. О кресте Христовом (против раскольников). — СПб, 1896..

Гісторыя

Паходжанне ўкоснага шасціканцовага крыжа няпэўнае. У некаторых беларускіх крыніцах можна сустрэць інфармацыю, што на Маскоўскім саборы 1654 патрыярх маскоўскі Нікан дамогся пастановы аб замене васьміканцовага крыжа на шасціканцовы, што ў спалучэнні з іншымі новаўвядзеннямі выклікала раскол царквы. Аднак прытым не ўдакладняецца, які менавіта шасціканцовы крыж маецца на ўвазе — рускі або патрыяршы. Раней на саборы 1551 Іван IV пастанавіў уніфікаваць формы крыжоў на купалах цэркваў на васьміканцовыя, каб адмежаваць Маскоўскую дзяржаву ад «літоўскага, Полацкага крыжа Ефрасінні»Белы А. Крыж Еўфрасінні Полацкай // Наша Слова. № 29 (817), 1 жніўня 2007 г.. Тым часам рэформы патрыярха Нікана мелі на мэце прыбраць адрозненні ад Канстанцінопальскай царквы ў набажэнскіх кнігах, набажэнскай практыцы і абрадах, якія ўзніклі ў перыяд кананічнай ізаляцыі царквы Расійскай імперыі як расійскія нацыянальныя адметнасціНуруллаев А. А. Нуруллаев А. Ал. Религия и политика. — М., 2006. С. 299.. Важную ролю ў правядзенні гэтых рэформ адыгралі ўкраінскія і беларускія праваслаўныя багасловы і кніжнікі, якія дзейнічалі ў Маскоўскай дзяржавеМицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.. Увогуле, у іншых крыніцахИзотова О., Касперович Г., Гурко А., Бондарчик А. Кто живет в Беларуси. — Минск: «Беларуская навука», 2012. С. 740, у тым ліку афіцыйнай энцыклапедыі РПЦРеформа богослужения во 2-й пол. XVII в. // Православная энциклопедия. Том 00. Русская Православная Церковь / По благословению Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Алексия II. — М.: Церковно-научный центр Русской Православной Церкви «Православная Энциклопедия». 2000. — 688 с. — ., зазначаецца, што ў час рэформ патрыярха Нікана васьміканцовы крыж спрабавалі замяніць на чатырохканцовы, а не на шасціканцовы.

У XIX ст. расійскія ўлады шырока выкарыстоўвалі рускі крыж у геральдыцы: яго адлюстравалі на гербах Арэнбурскай, Тыфліскай, Херсонскай і Эрыванскай губерняў. У 1843 годзе расійскія ўлады распрацавалі новыя гербы гарадоў колішняга Вялікага Княства Літоўскага з адлюстраваннем Пагоні ў ніжняй частцы гербавай тарчы (пад двухгаловым арлом), прытым на шчыце вершніка замест традыцыйнага патрыяршага размясцілі рускі крыж.

У другой палове XIX ст. расійскія ўлады прасоўвалі рускі крыж (разам з укосным варыянтам васьміканцовага) у рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі: згодна з пастановай Урадавага сіноду новыя прыдарожныя крыжы ў Беларусі мусілі быць укоснымі васьміканцовымі або шасціканцовымі і іх можна было ставіць толькі з дазволу расійскіх уладаў паводле адмысловых правілМілаш Я. Традыцыі ўшанавання крыжа беларусамі ў канцы XIX ст. // Наша Вера. № 3 (65), 2013..

З канца XX ст. у Беларусі назіраецца тэндэнцыя масавай замены экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых чатырохканцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на ўкосныя шасціканцовыя і васьміканцовыя крыжы. Таксама на ўкосныя замяняюцца традыцыйныя чатырохканцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы. Новыя цэрквы будуюцца пераважна з укоснымі крыжамі.

Крыніцы

Спасылкі Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.

Катэгорыя:Крыжы Катэгорыя:Руская праваслаўная царква Катэгорыя:Хрысціянскія сімвалы Катэгорыя:Рэлігійныя сімвалы