Ігаль Алон (; пры нараджэнні Пайковіч; , Кфар-Тавор, Палесціна — , Гінасар, Ізраіль) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Ізраіля. Займаў пасаду міністра працы, намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.

Біяграфія Паходзіў з сям’і гродзенскага яўрэя. Пасля вайны завяршыў адукацыю ў Яўрэйскім універсітэце і заняўся палітыкай. У 1954 годзе ён стаў адным з лідараў партыі «Ахдут ха-Авода», у 1955 годзе быў абраны ў Кнэсет.

У 1960 годзе адправіўся вучыцца ў Оксфардскі ўніверсітэт, дзе правёў 2 гады.

Працаваў міністрам працы, на гэтай пасадзе здолеў правесці шэраг важных рэформ. У 1968 годзе Алон стаў намеснікам прэм’ер міністра, у 1969 годзе таксама міністрам адукацыі і культуры. У 1974—1977 гадах Ігаль Алон займаў пасаду міністра замежных спраў застаючыся адначасова намеснікам прэм’ер-міністра. З 26 лютага па 17 сакавіка 1969 гады Ігаль Алон выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Ізраілю. Аўтар прац па гісторыі Вайны за Незалежнасць.

29 лютага 1980 года Ігаль Алон памёр ад інфаркту, пахаваны ў кібуцы Гінасар.

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ізраіля