Атрад «Жалязняк» (Жлобінскі раён) — савецкі партызанскі атрад, што дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Жлобінскага раёна падчас Другой сусветнай вайны. Створаны ў маі 1943 года пасля падзелу атрада «Смерць фашызму». У верасні 1943 года атрад пераўтвораны ў партызанскую брыгаду «Жалязняк».

Гісторыя Партызанскі атрад «Жалязняк» быў створаны 6 мая 1943 года пасля падзелу атрада «Смерць фашызму». Камандзірам атрада стаў Васіль Шаруда, камісарам — Георгій Злынаў, начальнікам штаба — Яўген ДраздоўскіБрыгада «Железняк» // partizany.by. Атрад дзейнічаў на тэрыторыі Жлобінскага раёна, удзельнічаў у баявых аперацыях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пераўтварэнне ў брыгаду 10 верасня 1943 года паводле загаду па партызанскім злучэнні Гомельскай вобласці атрад «Жалязняк» быў разгорнуты (перафармаваны) ў партызанскую брыгаду пад той жа назвайАтрад «Жалязняк»: з нянавісцю да ворага // Новы дзень, 09.05.2023. У склад брыгады ўвайшлі тры партызанскія атрады. Брыгада налічвала 964 партызаны (беларусы, рускія, украінцы і інш.), аб’яднаныя нянавісцю да ворага. У кіраўніцтва брыгады ўвайшлі камандзір Васіль Шаруда, камісар Георгій Злынаў і начальнік штаба Рыгор Завадоўкін.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Жлобінскага раёна Катэгорыя:Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)