Мікалай Іванавіч Барбарчык (нар. , г. Магілёў) — беларускі мастак, працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Магілёве. Скончыў Абрамцаўскае мастацкае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў 1973 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Сярод асноўных твораў: дэкаратыўная пластыка ў кафэ авіятэхнікума ў г. Уфа, дэкаратыўнае пано ў інтэр’еры сталовай завода «Крыніца» ў г. Мінску, дэкаратыўная пластыка ў рэстаране «Мінск» у г. Патсдам (Германія), уязны знак у калгасе «Расія» (Гродзенская вобласць), свяцільні, бра і дэкаратыўная агароджа лесвіцы ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, а таксама комплекснае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў Шчучынскага племпрадпрыемства (у сааўтарстве).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі