Міхаі́л Сярге́евіч Башылаў ( — 1870) — мастак і ілюстратар Расійскай імперыі, вядомы сваёй працай над ілюстрацыямі да твораў класікаў рускай і ўкраінскай літаратуры.
Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1821 года ў Пірэвічах200 лет назад на Жлобинщине родился известный художник (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці) — месцы, дзе прайшло яго дзяцінства і дзе ён атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Паводле звестак, маляваць навучыўся ў мясцовых настаўнікаў, а мастацкія здольнасці пачалі праяўляцца яшчэ ў юнацтве.
Атрымаў адукацыю ў Імператарскім Харкаўскім універсітэце. Займаўся ілюстрацыяй літаратурных твораў, сярод якіх: «Гора ад розуму» А. Грыбаедава; «Вайна і мір» Л. Талстога; «Правінцыяльныя нарысы» М. Салтыкова-Шчадрына.
У 1844 годзе разам з Якавам Бальменам выканаў ілюстрацыі да рукапіснага «Кабзара» Т. Шаўчэнкі, у тым ліку: партрэт Тараса Шаўчэнкі, заставы і загалоўныя літары да паэм «Катарына», «Таполя», «Перабендзя» і інш.
Таксама працаваў як жывапісец і карыкатурыст, супрацоўнічаў з перыёдыкай — часопісамі «Будзільнік», «Зритель».
У альманаху «Молодик» (1843—1844) апублікаваў літаграфічныя партрэты Р. Квіткі-Аснаўяненкі і І. Катлярэўскага.
Удзельнічаў у мастацкіх выставах, быў узнагароджаны сярэбраным медалём у 1854 годзе.
Памёр у 1870 годзе.
Крыніцы
Спасылкі Украінскі артыкул у Вікіпедыі
Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта