Эмансіпацыя ( — вызваленне) — тэрмін, які абазначае працэс або дзеянне, якое вядзе да вызвалення асобы або групы асоб ад залежнасці, падпарадкавання, апекі, прыгнёту, а таксама ўраўнованне ў правах, або адмену абмежаванняў.

У гістарычным і юрыдычным кантэксце эмансіпацыя часта азначала вызваленне сына з-пад бацькоўскай улады.

У шырэйшым значэнні тэрмін абазначае ліквідацыю сацыяльнай, палітычнай або юрыдычнай няроўнасці. Важным прыкладам з'яўляецца эмансіпацыя жанчын — працэс атрымання імі роўных правоў з мужчынамі.

Іншыя прыклады: эмансіпацыя рабоў (адмена рабства ў ЗША), эмансіпацыя прыгонных (адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі), эмансіпацыя яўрэяў (адмена мяжы аселасці), эмансіпацыі этнічных меншасцей Беларусі.

Гл. таксама

Правы чалавека Фемінізм Роўнасць

Крыніцы

Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Грамадзянскія правы і свабоды