«Залатое цяля» () — сатырычны раман савецкіх пісьменнікаў Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова, упершыню апублікаваны ў 1931 годзе ў часопісе «30 дзён». Апавядае пра працяг прыгод Астапа Бендэра, пачатых у рамане «Дванаццаць крэслаў». Твор лічыцца класікай савецкай літаратуры і адным з самых яркіх узораў сатыры на савецкае грамадства 1920–1930-х гадоў.
Сюжэт Пасля падзей «Дванаццаці крэслаў» Астап Бендэр вяртаецца да жыцця і вырашае ўвасобіць сваю галоўную мару — стаць мільянерам і жыць за мяжой. Ён даведваецца пра падпольнага мільянера Карэйку, які хавае сваё багацце, каб не прыцягваць увагу ўладаў.
Бендэр з камандай (Шура Балаганаў і Панікоўскі) пачынаюць пераследаваць і шантажаваць Карэйку, пагражаючы раскрыць махінацыі, дзякуючы якім яму ўдалося разбагацець. Нарэшце Карэйка пагаджаецца аддаць Бендэру мільён рублёў. Аднак Астап сутыкаецца з жорсткай рэальнасцю: патраціць вялікія грошы ў Савецкім Саюзе немагчыма без лішніх падазрэнняў і праблем. У фінале галоўны герой у роспачы апынаецца на румынскай мяжы.
Асноўныя персанажы Астап Бендэр — галоўны герой, дасціпны авантурыст, які марыць пра багатае жыццё за мяжой. Аляксандр Іванавіч Карэйка — падпольны мільянер, які вядзе сціплы лад жыцця дзеля бяспекі. Шура Балаганаў — дробны махляр і паплечнік Бендэра. Міхаіл Самуэлавіч Панікоўскі — камічны махляр-адзіночка.
Сэнс і мастацкія асаблівасці Раман высмейвае культ грошай, бюракратыю, побытавую савецкую рэчаіснасць і амаральнасць двайнога жыццё. Аўтары выкарыстоўваюць яскравы гумар, сатырычныя гіпербалы, жывыя дыялогі і пазнавальныя вобразы персанажаў. «Залатое цяля» адлюстроўвае канфлікт паміж асабістымі марамі і сацыяльнымі абмежаваннямі савецкай сістэмыЯновская, Л. М. Почему вы пишете смешно? Об И. Ильфе и Е. Петрове, их жизни и их юморе. — М.: Наука, 1969..
Літаратуразнаўцы бачаць у творы гогалеўскія матывы з «Мёртвых душ» і іншых класічных твораў літаратурыЩеглов Ю. К. Романы Ильфа и Петрова. Спутник читателя. — СПб.: Издательство Ивана Лимбаха, 2009. — ISBN 978-5-89059-134-0..
Рэакцыя і крытыка Раман быў цёпла прыняты чытачамі, аднак хутка забаронены савецкай цэнзурай. З 1949 па 1956 яго нельга было друкаваць. Савецкія ўлады аб'явілі твор паклёпніцкім, а ягоны выхад у свет грубай палітычнай памылкайПетров, Е. П. Мой друг Ильф: Составление и комментарии А. И. Ильф. — М.: Текст, 2001. — ISBN 5-7516-0254-4..
Экранізацыі Раман некалькі экранізацый, зробленых у СССР, Чэхіі, Венгрыі. Найбольш вядомай адаптацыяй з'яўляецца чорна-белы аднайменны фільм Міхаіла Швейцэра (1968) з Сяргеем Юрскім у ролі Астапа Бендэра. Крыніцы
Катэгорыя:Сатырычныя раманы