Ле́ніна. Сустракаецца таксама варыянт Леніно́ . Рама́нава (, ) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета.

Вёска стаіць на левым боку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м.

З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна .

Гісторыя Да 1918 года вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Карсакаву. З 1772 года — у складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя пражывалі больш за 1 тыс. жыхароў, дзейнічалі мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварахЛенино .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёка ад вёскі адбылася бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.

У 1960-х гадах пасёлак Леніна, які з’яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб’ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш.

У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.

Славутасці Музей савецка-польскай баявой садружнасці (1968 год) —

Адукацыя Горацкі педагагічны каледж

Вядомыя асобы Людміла Анатольеўна Дабрыніна (нар. 1961) — беларускі эканаміст і палітык. Анатолій Васільевіч Анюхоўскі (нар. 1954) — беларускі палітык. Якаў Львовіч Сімкін (1921—1978) — савецкі мастак, графік.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Горацкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Горацкага раёна