Ірына Уладзіміраўна Мокат () — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася ў г. п. Карэлічы Гродзенскай вобласці.

Выхаванка ДЮСШ г. п. Карэлічы, першым трэнерам была Тамара Уладзіміраўна Прохар. У 2016 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Кар’ера 2011—2018 — «Гараднічанка» 2018—2021 — «Гомель» 2021—2022 — «БНТУ-БелАЗ» 2022—2024 — «ЛАДА» 2024—2025 — «Вылча» з 2025 — «Дунэре»

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі 2019 і 2020, срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2021 года, уладальнік Кубка Беларусі 2019, 2020 і 2021 у складзе «Гомеля». Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2011, 2012, 2013 і 2014, бронзавы прызёр чэмпіянату РБ 2015, 2016 і 2017 гг. у складзе «Гараднічанкі». Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2022 года ў складзе БНТУ-«БелАЗа». Срэбны прызёр Кубка Расіі 2023 года ў складзе «Лады».

Спасылкі Мокат Ирина Владимировна Мокат Ирина Владимировна Линейная сборной Беларуси Ирина Мокат покинула «Вылчу». Она продолжит карьеру в другом клубе чемпионата Румынии «Дунэре» Мокат Ирина Ирина Мокат номинирована на звание лучшей линейной OLIMPBET Суперлиги России сезона 2023/2024. Поддержим ее в голосовании!

Катэгорыя:Гандбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па гандболе