Левіданы, таксама Лявідо́ніс () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 3 км на ўсход ад Дукштаў, каля шашы Судэрва — Дукшты.

Паблізу Левіданаў (у бок Адамцішак) знаходзіцца Дуб Каралева, помнік прыроды, абхват ствала якога складае 4,40 м.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска і маёнтак Левіданы ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У пачатку XX стагоддзя ўладальнікамі маёнтка Левіданы былі Ваньковічы.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Левіданы занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Левіданы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Левіданы разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна