Яўген Спонці (13 снежня 1866, , Вілейскі павет, Віленская губерня — 17 сакавіка 1931, ) — палітычны дзеяч Расійскай імперыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1866 годзе ў сям’і Ігната і Соф’і Спонці. Бацька, Ігнат Спонці (? — 1886), быў старэйшым абавязковым засядацелем (з 1866 г.), станавым прыставам (з 1868 г.) Вілейскага павятовага паліцэйскага ўпраўлення (станавая кватэра знаходзілася ў Дунілавічах, а пасля ў Мядзеле), з 1871 г. памочнікам павятовага спраўніка ў Свянцянскім паліцэйскім ўпраўленні, з 1874 г. павятовым спраўнікам Ашмянскага паліцэйскага ўпраўлення.
Яўген Спонці ў 1887 гаду скончыў Міхайлаўскае вайсковае вучылішча (Санкт-Пецярбург), пасля чаго служыў у Троіцкім палку ў Вільні, а ў 1889 г. завяршыў ваенную службу.
Падчас ваеннай службы ў 1888 г. далучыўся да марксісцкай сацыял-дэмакратычнага групы ў Вільні, арганізаванай Львом Ёгіхесам і Вацлавам Сяліцкім. У 1892 г. стаў адным з яе кіраўнікоў. Пазней дадзеная група стала асновай для ўзнікнення ў 1896 г. Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Рабочага саюза Літвы. У 1893 г. перабраўся ў Маскву, дзе стаў адным з арганізатараў сацыял-дэмакратычнай аргазацыі, якая ў 1895 г. атрымала назву Рабочага саюза. У 1895 г. разам з У. Леніным ездзіў у Швейцарыю для наладжвання сувязяў з расійскай марксісцкай арганізацыяй у эміграцыі «Вызваленне працы», дзе меў сустрэчу з Г. Пляханавым. У снежні 1895 г. арыштаваны і ў 1897 г. высланы ў Архангельскую губерню. Пасля высылкі пасяліўся ў Мінску, падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. удзельнічаў у арганізацыі забастоўкі чыгуначных рабочых.
У далейшым адыйшоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. З 1915 г. быў памочнікам каморніка ў Ніжагародскай губерні. У 1918-23 гг. працаваў у камісіі па землеўпарадкванні ў Ніжагародскай губерні, у 1923-25 гг. — у Мінскай губерні.
З 1925 жыў у Мінску, дзе і памёр у 1931 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Расіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Сацыялісты Беларусі