Качаргішкі, таксама Кача́ргішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 1 км на паўночны ўсход ад Дукштаў.

Гісторыя Пасля 1861 года фальварак у Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Качаргішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Качаргішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у складзе ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Качаргішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна