Масачусетс () — самы населены штат Новай Англіі на паўночным усходзе Злучаных Штатаў. Мяжуе з Атлантычным акіянам на ўсходзе, штатамі Канектыкут і Род-Айленд на поўдні, Нью-Гэмпшыр і Вермонт на поўначы і Нью-Ёрк на захадзе.

Сталіца Масачусетса і найбольш населены горад у Новай Англіі — Бостан, горад значнага ўплыву на амерыканскую гісторыю, навуку і прамысловасць рэгіёну. Самы ўсходні пункт садружнасці — паўвостраў Кейп-Код.

Назва Назва садружнасці паходзіць ад наймення зніклага індзейскага племені масачусет, якое насяляла тэрыторыю Масачусетса да XVII стагоддзя.

Гісторыя Горад Плімут быў месцам першай калоніі ў Новай Англіі, заснаванай у 1620 годзе «Айцамі-пілігрымамі», пасажырамі Мейфлаўэр. Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва (1629) надала калоніі правы самакіравання. У 1692 годзе мястэчка Сейлем і навакольныя тэрыторыі зазналі адзін з самых ганебных амерыканскіх выпадкаў масавай істэрыі — «Паляванне на сейлемскіх ведзьмаў». У 1777 годзе генерал Генры Нокс заснаваў «Спрынгфілдскі арсенал», які падчас Прамысловай рэвалюцыі каталізаваў шматлікія важныя тэхналагічныя дасягненні, у тым ліку ўзаемазаменныя дэталі. У 1786 годзе адбылося «Непадпарадкаванне Шэйса», паўстанне ветэранаў Вайны за незалежнасць ЗША, якое прычынілася да Філадэльфійскага канвента. У XVIII стагоддзі пратэстанцкае Першае вялікае абуджэнне, што пракацілася па Атлантычным свеце, спарадзілася дзейнасцю Нортгемптанскага прапаведніка Джонатана Эдвардса. У канцы XVIII стагоддзя Бостан стаў вядомы як «Калыска Свабоды» за агітацыю, што прывяла да Амерыканскай рэвалюцыі.

Эканоміка Спачатку залежны ад сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і гандлю, Масачусетс ператварыўся ў вытворчы цэнтр падчас Прамысловай рэвалюцыі. У XX стагоддзі гаспадарка Масачусетса пераключылася з прамысловасці на сферу паслуг. Сучасны Масачусетс — сусветны лідар у біятэхналогіі, інжынерыі, вышэйшай адукацыі, фінансах і марскім гандлі.

Валавы прадукт садружнасці за 1999 год склаў 262 млрд долараў, 11-ы па ЗША. У 2002 годзе асабісты даход на чалавека ў штаце складаў каля 40 тысяч долараў, трэці па краіне.

Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя садружнасці — морапрадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяванне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю граюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя і фінансавыя службы.

Судовая сістэма і злачыннасць Судовая сістэма штата Масачусетс складаецца з Вярхоўнага суда, Апеляцыйнага суда, Выканаўчага апарата суда першай інстанцыі, сямі дэпартаментаў суда першай інстанцыі, Службы прабацыі Масачусетса і Упраўлення камісара прысяжных.

Агулам у 2019 годзе ў штаце зарэгістравана 200 523 злачынствы, што на 0,51 % больш за 2018 год. Арыштавана было 97 031 чалавек.

Дэмаграфічная інфармацыя Насельніцтва садружнасці (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.

Больш за 80 % насельніцтва Масачусетса жыве ў агламерацыі Вялікі Бостан.

Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:

Каталікі — 54 % Пратэстанты — 27 % Іншыя хрысціяне — 1 % Іншыя рэлігіі (у асноўным іўдзеі) — 5 % Атэісты — 8 %

Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4 % ад насельніцтва садружнасці, Епіскапальная царква ЗША — 3 %, метадысты і кангрэгацыяністы — па 2 %.

Вядомыя асобы Уітні Сміт Леанард Бернштэйн Натаніэль Готарн Эмілі Дзікінсан Сільвія Плат Эдвард Лі Торндайк Фрэд Ален Грэнвіл Стэнлі Хол Уільям Лойд Гарысан

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка Эканоміка Гісторыя Геаграфія

Катэгорыя:Штаты ЗША