Факультэт народнай гаспадаркі БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1930—1931 гадах. Створаны на базе факультэта права і гаспадаркі БДУ.

Гісторыя У 1930 годзе (паводле некаторых звестак — у 1929ИСТОРИЯ ЭКОНОМИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ) факультэт гаспадаркі і права БДУ быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права (савецкага права і будаўніцтваУстанова вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.

18 сакавіка 1931 года з’яўляецца дакладная запіска рэктара БДУ Я. П. Каранеўскага, дзе ён прапануе наступнае:

«Факультэт народнай гаспадаркі (наргас), які складаецца зараз з 5 аддзяленняў (прамысловае, кааперацыйнае, фінансавае, планавае і сельскагаспадарчае), раздзяліць на два самастойныя інстытуты, выдзеліўшы з яго цяперашняга складу с/г аддзяленне і злучыўшы яго з адпаведным факультэтам Горацкай с/г акадэміі. 3 наргасу стварыць:

а) прамыслова-кааперацыйны інстытут (з прамысловым і кааперац. фак.), які будзе рыхтаваць кадры эканамічных інжынераў для прамысловасці і кааперацыйнай сістэмы. Інстытут гэты перадаць ВСНГ,

б) планава-фінансавы інстытут (з планавым і фінан. фак.), які будзе рыхтаваць эканамістаў-планавікоў для Дзяржплана, фінансавых органаў (і для раёнаў), банкаўскай сістэмы і ашчадкас. Гэты інстытут перадаць НКФ альбо Дзяржплану.» ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА РЭКТАРА БДУ Я. П. КАРАНЕЎСКАГА АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ БДУ 18 сакавіка 1931 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 14. Спр. 42. Л. 74— 77. Машынапіс. коп.)

У 1931 годзе на аснове факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты — планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі, — якія ў 1933 г. былі выдзелены з БДУ і аб’яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі-эканамісты БДУ.

Літаратура

Спасылкі ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА РЭКТАРА БДУ Я. П. КАРАНЕЎСКАГА АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ БДУ 18 сакавіка 1931 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 14. Спр. 42. Л. 74— 77. Машынапіс. коп.)

Крыніцы

Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1930 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1931 годзе Катэгорыя:Эканамічныя факультэты