Стыг Дагерман (; , Эльвкарлебю, Упсала, Швецыя — , Энэбіберг, Стакгольм, Швецыя) — шведскі паэт, пісьменнік, перакладчык, журналіст, прафсаюзны дзеяч, анархіст.

Біяграфія Нарадзіўся 5 кастрычніка 1923 года ў Эльвкарлебю (Швецыя). Маці фактычна не ведаў, а свайго бацьку ўпершыню ўбачыў у 11 гадоў. Дзяцінства правёў на ферме з дзядулем і бабуляй.

У студэнцкія гады прымкнуў да анарха-сіндыкалістаў. У 1944—1947 гадах быў рэдактарам аддзела культуры ў сіндыкалісцкай газеце «Arbetaren» («Рабочы»), дзе штотыдзень да самай смерці публікаваў «Вершы на злобу дня» («Dagsedlar»; выйшлі асобнай кнігай у 1955 годзе).

У 1943—1953 гадах быў жанаты з Анмары Гёцэ, яўрэйкай, якая нарадзілася ў Германіі.

У 1946 годзе наведаў Германію ў якасці журналіста шведскай газеты «Expressen». Яго зборнік нарысаў пра Германію «Tysk höst» («Нямецкае жыццё», 1947) апісвае жыццё немцаў у пераможанай і зруйнаванай краіне.

З 1950 года адчуваў творчы крызіс, звязаны з асабістымі праблемамі (развод з Анмары, разрыў з сынамі). Ён перажываў нервовыя зрывы, дэпрэсію, неаднаразова спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

У 1953 годзе ён ажаніўся са шведскай актрысай Анітай Б’ёрк.

4 лістапада 1954 года зачыніўся ў аўтамабілі, уключыў рухавік і памёр, атруціўшыся выхлапнымі газамі.

Прызнанне 1980-я гады сталі для Дагермана эпохай новага прызнання: у Швецыі выйшаў збор яго твораў, яго творы актыўна перакладалі ў розных краінах, паволе яго кніг здымаліся фільмы, пра яго пісалі кнігі, па яго творчасці абаранялі дысертацыі. Былі створана таварыства яго імя, заснавана прэмія Дагермана. У 2008 годзе гэтую прэмію атрымаў Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, праз некалькі месяцаў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры.

Бібліяграфія

Раманы 1945 — «Ormen» («Змяя») 1946 — «De dömdas ö» («Востраў асуджаных») 1948 — «Bränt barn» («Спаленае дзіця») 1949 — «Bröllopsbesvär» («Вясельныя непрыемнасці»)

Рэпартаж 1947 — «Tysk höst» («Нямецкае жыццё»)

Зборнік апавяданняў 1947 — «Nattens lekar» («Начныя гульні»)

Выбраныя апавяданні 1948 — «Att döda ett barn» («Забіць дзіця») 1948 — «Ett barns memoarer» («Дзіцячыя ўспаміны») 1948 — «Överraskningen» («Сюрпрыз»)

Вершы 1954 — «Dagsedlar» («Вершы на злобу дня»)

Пасмяротныя выданні 1954 — «Tusen år hos Gud» («Тысяча гадоў з Богам») 1955 — «Vårt behov av tröst» («Наша патрэба ў камфорце»)

Пераклады на беларускую мову Працы Стыга Дагермана на беларускую мову перакладала Алеся Башарымава.

Крыніцы

Спасылкі

Беларускі пераклад апавядання «Забіць дзіця»

Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Самазабойцы