Леані́д Арсе́ньевіч Булахо́ўскі (26 красавіка 1888, Харкаў — 4 красавіка 1961, Кіеў) — украінскі мовазнавец. Акадэмік АН УССР (1939), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1941).
Біяграфія Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910). Прафесар Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943–1944) універсітэтаў. У 1944–1961 гадах – дырэктар Інстытута мовазнаўства АН УССР.
Унёсак у навуку Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага, славянскага, украінскага і рускага мовазнаўства. Шматлікія працы прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрапейскіх моў, узаемаадносінам балтыйскіх і славянскіх моў, славянскай, у тым ліку беларускай, акцэнталогіі.
Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946–1952), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Украіны Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Славісты СССР