Новая Шатландыя (ужываецца лацінскае напісанне Nova Scotia ад  — «Новая Шатландыя», , ) — правінцыя на ўсходзе Канады, адна з трох так званых Прыморскіх правінцый. Сталіца і найбуйнейшы горад — Галіфакс.

Да 1713 года называлася Акадзія.

Геаграфія Канадская правінцыя Новая Шатландыя займае тэрыторыю паўвострава Новая Шатландыя і вострава Кейп-Брэтан. Таксама ў склад правінцыі ўваходзіць маленькі востраў Сэйбл. Звязана з мацерыком (правінцыяй Нью-Брансуік) вузкім перашыйкам. Берагавая паласа правінцыі складае 10 427 км. З паўднёвага ўсходу ўзбярэжжа абмываецца водамі ўласна Атлантычнага акіяна, на поўначы знаходзіцца заліў Святога Лаўрэнція, на захадзе — заліў Фандзі. Плошча правінцыі — 55 284 км², што ў параўнанні болей за тэрыторыю Даніі, але меней за Шатландыю.

Вядомыя асобы

Чарлз Тапер

Катэгорыя:Правінцыі Канады