Ануфрый Прохаравіч Кандратовіч (, в. Дзмітраўка — ) — беларускі педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Дзмітраўка. У 1934 годзе працаваў выхавацелем Ратамскага дзіцячага дома ў Мінскім раёне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1973 гг. — настаўнік, дырэктар, арганізатар пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы Дзмітраўскай сярэдняй школы.

Памёр у 1991 годзе.

Узнагароды Ганараваны званнем Заслужанага настаўніка Беларускай ССР (1968). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне