Пётр Мікалаевіч Валасюк (нар. , в. Дзеткавічы — ?) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Дзеткавічы Драгічынскага раёна. У 1963 годзе закончыў тры курсы Беларускага інстытута фізкультуры, у 1967 годзе — Брэсцкі педагагічны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі ў Антопалі і ў Дзеткавічах. З 1958 года — інструктар у школе ДТСААФ у Кобрыне. З 1959 года выкладаў фізкультуру і біялогію ў сярэдняй школе № 2 Кобрына. У 1971—1989 гг. — дырэктар Дома юных натуралістаў у Кобрыне.

Узнагароды Ганараваны званнем Заслужанага настаўніка Беларускай ССР (1982).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Вызначыліся працай. 1945 — Да нашых дзён // Познай Кобрын

Катэгорыя:Педагогі Беларусі